.
5 лет назад от Maple
Наш дом
Пад нагамі
Мы ўсе пад шэрым каменным світаннем
Ішлі
Берагамі
Свае жыцце замянялі чаканнем
Скрозь змрок
Нам не прабіцца
Мы закаваныя самотнай вартай лесу
Ды зноўку
Прыпыніцца
Быць каля самай аблогі цяжкіх нябесаў
Неба плача дажджамі
Калі адчулі мы подыхі нетраў
Стаялі мы пад чужымі сцягамі
Жывыя дзеці паўночнага ветру
Паўстаць
Ды прачнуцца
Толькі спрадвечны спакой непарушны
Назад
Нам не вярнуцца
У сляпых герояў паранены душы
Зямлю
Нам з веяў скінуць
Палаюць полымем святла ў цемры вочы
Каб зноўку
Усім загінуць
Але адолець пачвараў апошняй ночы
У шэрым тумане
Свабодным ды п’яным
Дарогай падманнай
Нам крочыць да зор
Дажджамі заліцца
Да зор прыхіліцца
За неба схапіцца
Блакітны прастор

47
12